ЛІКВІДАВАНЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГУМАНІТАРНЫ ЛІЦЭЙ

Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа ліквідаваны ўказам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2003 году. Пра гэта паведаміла Ўладзімеру Коласу кіраўніцтва Міністэрства адукацыі, зь якім заснавальнік ліцэю сустракаўся сёньня раніцай. У сувязі зь ліквідацыяй ліцэю звольненыя ўсе выкладчыкі навучальнай установы. Цяпер Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй будзе называцца Менскі гарадзкі дзяржаўны ліцэй. Такім чынам, статус навучальнай установы значна паніжаны. Відавочна і тое, што ў новым ліцэі навучаньне ня будзе выключна беларускамоўным. Ліквідаваная ўнікальная, адзіная ў краіне навучальная ўстанова, “выспачка беларушчыны”, як называюць яго многія. Дзеяньні Міністэрства адукацыі сьведчаць пра імкненьне ўладаў ліквідаваць галоўны набытак ліцэю – яго нацыянальны дух, атмасфэру дэмакратыі й вальнадумства.

 

НАВІНЫ АД ХАРТЫІ'97
27 чэрвеня 2003
г.
http://www.charter97.org/bel/news/2003/06/27/end

 

 

 

   ДОКУМЕНТИ і МАТЕРІАЛИ

 

 

 

***

 

УРП “Собор” закликає Олександра Омельченка ініціювати питання про створення українських класів у Мінську та білоруських класів у Києві і водночас, виступити на захист Білоруського гуманітарного ліцею імені Якуба Коласа


УРП “Собор” звернулася до Київського міського голови Олександра Омельченка з пропозицією порушити в рамках проведення Дня Мінську, який проводиться в українській столиці, питання про відкриття на паритетних засадах класів із вивчення української мови в Мінську та білоруської мови – в Києві.

Водночас УРП “Собор” закликає Олександра Омельченка порушити перед керівництвом мінського міськвиконкому питання про захист Білоруського гуманітарного ліцею імені Якуба Коласа, який на сьогодні лишається єдиним острівцем білоруськомовної освіти у столиці Білорусі, і який опинився перед загрозою закриття в наслідок призначення некомпетентного директора, що не володіє білоруською мовою.

Прес-служба УРП “Собор”

2 червня 2003 року

 

 

***

Шаноўная грамадскасць Беларусі!

Мы хочам праінфармаваць вас пра тое, што адбываецца цяпер у Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. 27 траўня міністр адукацыі П.Брыгадзін падпісаў загад аб прызначэнні на пасаду дырэктара ліцэя спн. Тамары Шчэрбачэвіч. Мы, ліцэісты, разам з нашымі настаўнікамі і бацькамі, лічым гэтае прызначэнне неабгрунтаваным. Прычыны такога нашага стаўлення да загаду міністра наступныя: па-першае, спн. Шчарбачэвіч не валодае беларускай мовай, чаго патрабуе Статут ліцэя, зацверджаны Міністэрствам адукацыі, а значыць, з'яўляецца прафесійна непрыдатнай да працы ў ліцэі; па-другое, новапрызначаная дырэктарка, нягледзячы на шматлікія запрашэнні, ні разу не з'явілася ні на бацькоўскія, ні на вучнёўскія сходы, чым выказала сваю непавагу да нас. На сустрэчах з настаўніцкім калектывам спн. Шчэрбачэвіч паказала сваё поўнае няведанне асаблівасцей нашага ліцэя, мелі месца і прамыя пагрозы выкладчыкам, многія з якіх з'яўляюцца выдатнікамі адукацыі, высока дасведчанымі спецыялістамі ў сваіх прадметах. Большасць іх ужо выказала сваё меркаванне: калі спн. Шчэрбачэвіч застаецца на пасадзе, яны напішуць заявы пра добраахвотны сыход. Такім чынам, выдатны педагагічны калектыў, які фарміраваўся на працягу 13 гадоў, будзе знішчаны, а гэтага мы не можам дапусціць. Супраць прызначэння спн. Шчэрбачэвіч адзінагалосна выступілі і бацькі, і выкладчыкі.

Дагэтуль ліцэй фактычна ўзначальваў сп. Уладзімір Колас, адзін з яго заснавальнікаў. Пашырэнне вядомасці нашай навучальнай установы, стварэнне унікальнай добразычлівай атмасферы супрацоўніцтва паміж выкладчыкамі і вучнямі – у многім яго заслуга. Але Міністэрства адукацыі адмовілася разглядаць кандыдатуру сп. Коласа, нават не патлумачыўшы прычыны. Дапусцім, што ён дрэнна працаваў на сваёй пасадзе. Чым жа тады можна патлумачыць тое, што ліцэісты стабільна займаюць прызавыя месцы на рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, а працэнт тых, хто паступае ў ВНУ, амаль роўны колькасці выпускнікоў. Мала верыцца ў тое, што спн. Шчэрбачэвіч, не маючы нават сваіх метадычных распрацовак, зможа аб'ектыўна ацэньваць працу сп. Баршчэўскага, які свабодна размаўляе на шасці мовах, з'яўляецца вядомым у Беларусі і за яе межамі перакладчыкам, прафесара лінгвістычнага універсітэта сп. Шатона, які валодае 32 мовамі, некаторыя з якіх і выкладае нам, сп. Васіля Сёмухі, які пераклаў Біблію на беларускую мову... (спіс можна працягваць).

За час свайго існавання ліцэй стаў унікальный навучальнай установай, вядомай як ў Беларусі, так і за яе межамі. Ён стаў вядомым асяродкам беларушчыны, адукацыйным цэнтрам, які стабільна «выпускае» разумных і выхаваных людзей. Прызначэнне рускамоўнай спн. Шчэрбачэвіч, кампетэтнтасць якой, па звестках з папярэдніх месцаў яе працы, выклікае вялікія сумненні, дае нам падставы лічыць гэткія крокі чыноўнікаў спробай – і ўжо не першай – знішчыць беларускі ліцэй..

Будучыню ліцэя навучэнцы бачаць толькі пад кіраўніцтвам У.Коласа, пра што адзінагалосна выказаліся на вучнёўскім сходзе 29 траўня 2003 г.

Просім кожнага грамадзяніна, якому не абыякавы лёс Беларусі, далучыцца да акцыяў у абарону Беларускага Ліцэю.

Знішчэнне Беларускага Ліцэю – знішчэнне беларускамоўнай адукацыі!

Абаронім Беларускі Ліцэй ад сваволі чыноўнікаў разам!

Навучэнцы НДГЛ імя Якуба Коласа.

Шаноўныя Урады краін свету!

Мы, былыя навучэнцы Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа вымушаныя прасіць вашай дапамогі ў сувязі з немагчымасцю атрымання якаснай адукацыі на роднай мове на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Апошняй установай, якая давала такую магчымасць, быў НДГЛ імя Я.Коласа, які пастановай Савета міністраў №850 ад 25.06.2003г. быў ліквідаваны.

Ліцэй — першая і адзіная несавецкая ўстанова, дзе на практыцы прымяняліся дэмакратычныя навучальныя праграмы новага тыпу. Ліцэйскія выкладчыкі распрацавалі ўласныя методыкі, якія паводле многіх крытэраў пераўзыходзяць агульнашкольныя. Пра іх эфектыўнасць сведчыць амаль 100% паступальнасць у ВНУ, вынікі Рэспубліканскіх і Міжнародных алімпіяд.

Па ліквідацыі Ліцэя мы фактычна апынуліся на вуліцы — без магчымасці годна атрымаць сярэднюю адукацыю. Улады не даюць нам гарантыі, што замест Ліцэя будзе створана адпаведная беларускамоўная навучальная ўстанова.

Тэхнічна мы не можам працягваць навучанне, бо атрымлівалі адукацыю на роднай нацыянальнай мове, вывучалі на высокім узроўні многія замежныя мовы. Навучальныя ўстановы Беларусі, якія існуюць сёння, не здольныя даць нам магчымасці закончыць адукацыю ліцэйскага ўзроўню па-беларуску.
Як высветлілася, прэтэнзіяў з боку ўладаў да навучальнага працэсу не было. Відавочна, што матывы ліквідацыі Ліцэя — палітычныя, скіраваныя на вынішчэнне дэмакратычных асяродкаў, нацыянальнай мовы, памяці, культуры. Гэта адлюстроўвае палітыку дзяржавы ў цэлым.

Амаль месяц мы звярталіся ўва ўсе магчымыя дзяржаўныя ўстановы, нават у Адміністрацыю Прэзідэнта. Не атрымаўшы рады ад беларускага кіраўніцтва, мы вырашыліся на тое, каб прасіць дапамогі за мяжой.

Просім:

1) Звярнуцца да Ураду Рэспублікі Беларусь з просьбай патлумачыць матывы і падставы ліквідацыі Ліцэя, а таксама патлумачыць далейшы лёс педагагічнага калектыву і нас, як навучэнцаў.

2) Даць нам магчымасць у адпаведнасці з канстытуцыйнымі правамі, правамі дзіцяці скончыць адукацыю на адпаведным узроўні.

Былыя навучэнцы Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітаранага ліцэя імя Якуба Коласа
// 28.06.03

 

Новини сайту | Білорусь - Україна | Форум


 








Hosted by uCoz