З літопису
Радыё РАЦЫЯ. Навіны. 29.11.2002, 17:15. Сёньня ў Доме літаратара (Фрунзэ 5) адбываецца ўкраінска-беларуская літаратурна-мастацкая вечарына, зладжаная амбасадай Украіны на Беларусі, Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і беларускім грамадзкім аб'яднаньнем украінцаў "Ватра". Ужо трэці дзень на нашай зямлі знаходзіцца дэлегацыя ўкраінскіх пісьменьнікаў, што прыбылі на супольнае сьвяткаваньне году кабзара Тараса Шаўчэнкі на Беларусі, а таксама 120-годзьдзя нашых народных песьняроў Я.Купалы й Я.Коласа. Культурніцкія стасункі дзьвюх суседніх краін, запачаткаваныя яшчэ ў глыбокай старажытнасьці, цяпер складаюцца на асновах незалежнасьці й нацыянальнага адраджэньня. З украінскага боку дэлегацыю ачольвае ляўрэат літаратурнай прэміі імя Шаўчэнкі Раман Лубкіўскі - прафэсар Львоўскага ўнівэрсытэту, перакладчык твораў Максіма Багдановіча й шэрагу славянскіх аўтараў. Беларусь творчую прэзэнтуюць Народны паэт Ніл Гілевіч, ляўрэаты дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Генадзь Бураўкін і Сяргей Законьнікаў, малады паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. У вечарыне ўдзельнічае амбасадар Украіны ў Беларусі Анатоль Дронь. Напярэдадні прайшлі сустрэчы ў амбасадзе Украіны, у музэях гісторыі беларускай літаратуры й М.Багдановіча, а таксама былі ўскладзены кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнкі ў Менску. Заўтра імпрэзы завершацца ў мэмарыяльным музэі Янкі Купалы ў Вязынцы. Джерело: http://racyja.promedia.by/2002/Nov/2911nav.shtml |
Навіна ад рэдакцыі газэты “Беларускі універсітэт” Выйшаў з друку зборнік украйнскае паэзіі, перакладзенай Алесем Траяноўскім, "Імем няўмольным свабоды". У зборнік увайшлі вершы (зь біяграфічнымі нататкамі) Аляксандра Олэся, Алега Ольжыча, Алены Тэлігі, Грыцько Чупрынкі, Уладзімера Самійленкі, Дмытра Фалькіўскага. Усе паэты былі рэспрэсаваныя або бальшавікамі, або немцамі. Таксама ўвайшлі па адным вершы Міколы Чарняўскага, Міхайлы Драй-Хмары, Паўла Філіповіча, Уладзімера Сьвідзінскага, Дмытра Загула, Міколы Зэрава, Якава Саўчанкі й інш. Выдатная паліграфія, але, на жаль, наклад 299 асобнікаў. (Прынамсі, так пазначана й, хутчэй за ўсё, так і ёсьць насамрэч.) Як кніга будзе распаўсюджвацца - мне пакуль не вядома. Джерело: http://litara.net/news/date/200209 |
Новини сайту | Білорусь - Україна | Форум