Выйшла ўкраінская кніга Андрэя Хадановіча

Рубрыка: Грамадзтва.

2002-08-22 18:19:15

У кіеўскім выдавецтве “Факт” выйшла па-ўкраінску кніга вершаў беларускага паэта Андрэя Хадановіча “Лісты з-пад коўдры”.

У кнігу ўвайшлі як старыя вершы, што друкаваліся ў беларускай перыёдыцы, так і новыя тэксты, якія пакуль не друкаваліся па-беларуску. Пераклад на ўкраінскую ажыццявілі "жывы класік" украінскага паэтычнага перакладу Максым Стрыха, лідэр маладой украінскай паэзіі Сэргій Жадан, паэты Іван Лучук і Мар'яна Саўка. Найлепшыя пераклады, на думку аўтара, належаць пяру кіеўскага філолага Дзвеніславы Маціяш. Прадмову да кнігі – “Андрэй Хадановіч і перавагі акупацыйнага рэжыму” – напісаў вядомы ўкраінскі пісьменнік-постмадэрніст Юрый Андруховіч. Прэзентацыі кнігі адбудуцца ў верасні - кастрычніку ў Кіеве, Львове, Івана-Франкоўску і Харкаве.

Аўтар упэўнены, што яго кніга будзе зразумелая ўкраінскаму чытачу: “Яшчэ перакладаючы ўкраінцаў, я звярнуў увагу, якая велізарная колькасць рэчаў нас і іх аб'ядноўвае, як мала трэба адно аднаму тлумачыць, бо амаль увесь жыццёвы досвед, рэакцыя на свет і г.д. - аналагічныя. Галоўная праблема была ў цяжкаперакладальнасці маёй асабістай паэтыкі”.

А. Хадановіча, па яго словах, звязвае з Украінай “даўні інтарэс да творчасці Юр'я Андруховіча, платанічнае каханне да некалькіх сімпатычных львоўскіх паэтак і захапленне бліскучым маладым аўтарам Сэргіем Жаданом. А таксама сяброўствы і асабістыя кантакты з паэтамі, перакладчыкамі, літаратуразнаўцамі”. Ён лічыць, што “маладая ўкраінская літаратура ў сваім развіцці на паўкрокі апярэджвае беларускую, і гэтым досведам можна і трэба карыстацца”. Напрыклад, ва ўкраінскай літаратуры існуе цэлае “сузор'е” маладых (да 30 гадоў) паэтак, якія ўжо ўключаны ў школьную праграму.

Головна сторінка | Д.М. – рецензії та відгуки | Андрей Хаданович | Форум

 



Hosted by uCoz