IV МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС БЕЛАРУСІСТАЎ
Мінск, 6-9 чэрвеня 2005 г.

 

«Круглы стол»,
прысвечаны беларуска-украінскаму культурнаму ўзаемадзеянню

8 чэрвеня (9.00–13.00)

Кабінет дырэктара Інстытута мованаўства НАН Беларусі (вул. Сурганава, 1, корпус 2, пакой 1003)

Старшынююць Яраслаў Дашкевіч (Украіна), Вячаслаў Рагойша (Беларусь)
Сакратар Вера Астрэйка

Яраслаў Дашкевіч

доктар гістарычных навук, прафесар, намеснік дырэктара Інстытута ўкраінскай археаграфіі і крыніцазнаўства НАН Украіны (Львоў)

“Беларуская праблематыка ў львоўскім кантэксце (першая палова ХХ ст.)”

Кім Балабуха

кандыдат філалагічных навук, прафесар Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта (Украіна)

“Архетыпічнасць «Беларускай мовы» Пімена Панчанкі ў кантэксце «Тараса Бульбы» Мікалая Гогаля і «Гайдамакаў» Тараса Шаўчэнкі”

Вячаслаў Рагойша

доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта

“Успрыняцце творчасці Максіма Багдановіча ў сучаснай Украіне”

Маргарыта Жуйкова

кандыдат філалагічных навук, дацэнт Валынскага дзяржаўнага універсітэта імя Лесі Украінкі (Луцк, Украіна)

“Рэфлексы багіні ніжэйшага свету ў беларускай міфалогіі на славянскім фоне”

Таццяна Кабржыцкая, Павел Навойчык, Усевалад Рагойша

кандыдаты філалагічных навук, дацэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта

“Канцэпцыя выкладання ўкраінскай літаратуры ў ВНУ Беларусі”

Дзвініслава Маціяш

магістр філалогіі, аспірант Еўрапейскага калегіума ўкраінскіх і польскіх універсітэтаў (Люблін, Польшча)

“Рэцэпцыя сучаснай беларускай літаратуры ва Украіне”

Жанна Шаладонава

кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі

“Гістарычныя паэмы Тараса Шаўчэнкі і Янкі Купалы”

Софія Тычына

аспірантка Беларускага дзяржаўнага універсітэта

“Тыпалогія сюжэта «вандроўка ў сне» (на матэрыяле твораў «Сон» Тараса Шаўчэнкі, «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына і «Быў у чысцы» Францішка Багушэвіча)”

Артур Ярэшчанка

кандыдат філалагічных навук, прафесар, дэкан Харкаўскага інстытута кіравання (Украіна)

“Беларуска-украінскія лексічныя сувязі ў дыяхраніі (на матэрыяле пісьмовых помнікаў ХVІ–ХVІІ стст.)”

Аляксандр Скапненка

старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя А. А. Патабні НАН Украіны (Кіеў)

“Уплыў паўднёва-заходніх дыялектных рыс на станаўленне сучасных беларускай і украінскай літаратурных моў (на матэрыяле склонавых форм назоўнікаў)”

Вера Астрэйка

кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі

“Аб фарміраванні паўднёва-усходняй дыялектнай зоны беларускай мовы ў кантэксце праблемы этна-моўнага ўзаемадзеяння”

Ала Свашэнка

кандыдат філалагічных навук, прафесар Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта (Украіна)

“Беларускія прозвішчы як адлюстраванне ментальнасці народа”

Галіна Карнаушанка

кандыдат філалагічных навук, дацэнт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта (Украіна)

“«Свая» прастата беларускага селяніна ў дыялектнай моўнай карціне свету”

Уладзімір Куліковіч

кандыдат філалагічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта

“Правапісныя дыскусіі ў Беларусі і ва Украіне 90-х гг. ХХ ст.”

Алена Голуб

асістэнт Славянскага дзяржаўнага універсітэта (Славянск, Украіна)

“Перыядызацыя гісторыі ўсходнеславянскіх моў у канцэпцыі Пятра Бузука”

Таццяна Шымук

аспірантка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

“Беларуска-украінскія тэатральныя сувязі ў прасторы ХХ ст.”

Дыскусія

. Новини сайту | Білорусь – Україна | Дзвінка Матіяш | Форуми














Hosted by uCoz