Шматпакутная дзеўка з Багданава
за расейца выходзiць
бясштаннага.
Нават мае пасаг,
ды жанiх у трусах
патрабуе выключна
прыданага.
Нiмфаманка-юрлiвiца з Зэльвы
стрэла малпу-самца сярод
сэльвы.
Ледзь зрабiла аванс,
ён прывёў яе ў транс
запытаньнем:
"Цi мадмуазэль вы?"
Сьпеваку i музыку з Залесься
падабалiся "Ластаўкi ў
стрэсе".
Толькi браў рэ дыез,
як у ластавак - стрэс,
i сьпявак -
пры сваiм iнтарэсе.
Пасьлядоўнiцы Фройда з-пад Солаў
на фалiчнай сымболiцы
голаў
перамкнула - штоноч
шпацыруе наўзбоч
голых лiп i гатычных
касьцёлаў.
Вiртуоз-арганiстa ў Барунах
заснаваў школу танцаў на
трунах.
Зарабляючы хлеб,
водзіць вучняў у склеп
граць на нэрвах,
нiбыта на струнах.
Пераборлівы вязень з Кармы
ні бананаў ня еў, ні хурмы.
Толькі
ціхую скаргу,
што на бульбу - эмбарга,
слаў дадому з кубінскай
турмы.
Вершатворца з Давыд-Гарадку
мае прынцып: "У дзень па
радку".
Сёньня вершык напіша,
заўтра - сьпіч пра "Ўзвышша",
а
шансон пасьлязаўтра - "братку".
Піянэр Усяслаў з Гарадзеі
кажа маці: "Пайду ў чарадзеі!
Усяго
акрамя,
мілагучнае ймя
даць гарэліцы маю надзею!"
Падрывальнік мастоў з-пад Мастоў
абмінуў дзесяць тысяч
пастоў...
Выбух чулі здаля!..
Гэта што! Ён пасьля
разаслаў
дзесяць тысяч лістоў...
Камсамольскі важак з Мазыра
піва выжлукціць мог паўвядра,
а
сябрук-піянэр
на шляхетны манер
заліваў за каўнер паўтара.
Эканомнай паненцы з Татаркі
даспадобы адно перастаркі,
бо калі з
маладым
накахаешся ў дым, -
сіл ня хопіць глядзець гаспадарку.
Валацуга і вісус з-пад Глуску
маладую кахаў андалузку.
Да карыды
прывык,
дзе, шалёны, як бык,
рваў зь дзяўчыны чырвоную блюзку.
Знакаміты мастак у Бабры
маляваў на ўсялякім дабры -
дзе падкажа
парыў.
Нават жонку тварыў,
нібы продак, на ўласным рабры.
Прыгажуні з далёкіх Ждановіч
спадабаўся Андрэй Хадановіч.
Тоне
ўся ў пачуцьці...
Цяжка выйсьце знайсьці,
ды няма безвыходных
становішч.