(з цыклю «Нактурны з
таямнічымі расьлінамі»)
На дотык ноч – крыніца
таямніц.
Лес абступае, халадзеюць
воды.
Паветра поўняць сеткі,
пусткі, стоды
і пасткі для каханкаў і
чарніц.
Бразгочуць срэбна ў
цішыні ключы,
замкі шклянеюць, варта
засынае…
Ды скажаш нешта – і цябе
кранае
ігуменьня з касою на
плячы.
Таму маўчы. Ні слова не
прамоў –
гаворыць той, каму ня
бачыць раю…
Каханка ўсё жарсьліва
паўтарае
і зранку тчэ малітву з
гэтых слоў.
(з цыклю «Нактурны з
таямнічымі расьлінамі»)
Прыйдзі ў мой сад на
ўзбоччы ўсіх дарог
маім тульпанам прамаўляй
рукамі
і я ўпаду шчасьлівы на
мурог
ні дотыка ні слова паміж
намі
а мой двайнік крадзецца
між вакон
аскепак люстра і крыві
праменьне
варожыць і з каменнага
насеньня
муры вакол цябе растуць
як сон
зноў замак стаў дзе
колісь быў мой сад
у нішах цёмных крумкачы
сурочаць
ды знікне ўсё як
стрэнуць мае вочы
у найвышэйшай зь вежаў
твой пагляд
Леў, што крыві суквецьці
выпускае, –
рудая сьмерць, вусаты
мапасан –
красунь за краты ўздыхам
удыхае
і ліжа пругкі жыватоў
тымпан.
Іх валасы сплятаюцца з
жалезам,
трымцяць іх сьцёгны,
прагнучы кунег,
іх пальцы ў грыве – як
блуканьні лесам
пужлівых сарнаў. Горкіх
кропель бег,
крышталь іх горлаў,
млявая вачніцаў
дымлівасць, трапяткія
языкі...
У грыве слодыч подыху
бруіцца.
Равуць ільвіцы. Бледнуць
юнакі.
З цыклю «Генэзыс лятаючай галавы (вершаванае шоў)»
Яна падымаецца, як
галава,
калі валацугам сьцінаюць
галовы,
і словы, свае
тагасьветныя словы
яна прамаўляе адзін раз
і два:
Я ЛЯТАЮЧАЯ ГАЛАВА!
Над тлумнаю плошчай,
прасякнутай спрэс
яе ўсевідушчым лятучым
барока,
паветра крывавіць
разяўлены зрэз
і зіркае дзіркаю мёртвае
вока:
Я ЛЯТАЮЧАЯ ГАЛАВА!
Сякера нябачна на рынак
прыйшла –
і более там безгаловых
штохвілі,
дармовай крывёй разявак
напаілі,
але сашкрабе сьлед
іржавы з чала
ПРЫВІД ЛЯТАЮЧАЯ ГАЛАВА!
Жарэш мыла драмаў
тэлевізійных?
Ты разглядаеш драконаў
за шклом!
Сьцяну тваю прасьвідруе
чалом
ажылая куля з «Аркестру»
Фэліні –
Я ЛЯТАЮЧАЯ ГАЛАВА!
Ведай, нідзе не схавацца
– ня лёс!
Плошча прыходзіць у
сховы, плошча!
Фэст брукаванку цёмную
хвошча
й цэліць у столь
Рэнэсансных нябёс
МАСКА ЛЯТАЮЧАЯ ГАЛАВА
Я ЛЯТАЮЧАЯ ГАЛАВА
Я ГА ЛАВА ЛЯТА
ЮЧА ЯГАЛА ВА
ЧАЯГАЛА Ю АЯ
АЯ А Я
Цела нябожчыка знайшлі ў рове
пасярод падворка павешаным на
ланцугу й закапалі за гародам.
Джульбарс павесіўся –
самагубца-пёс!
Душу Джульбарса пагоняць
зь нябёс.
Яму там скажуць:
«Шыбенік, кыш!»
Яму там умажуць між
рэбраў і між…
Джульбарс павесіўся позна
ўначы.
Бы ночнае шоў –
краты-гледачы,
І ўздыханьні, і
заляцаньні,
І ўзвываньні, і
ўзьляганьні…
Джульбарс павесіўся!
Чуеце? – вы!
Што вы чытаеце? «Лісьце
травы»?
Маркес і Борхес? «І
цзін», несумненна?
Джульбарс павесіўся!
Вось перамена!
Ты завесься паэтам,
а ён – сабакам.
Цябе верш грызе,
а яго – ланцуг.
Зробісься ты прафэсійным
пісакам,
а Джульбарс выбраў ня
мяса, а дух!
Колькі можна брахаць ля
хаты?
Колькі можна чакаць
зарплаты?
Колькі можна зады вашы
дзерці?
Вечна?
Да сьмерці!
Што за прафэсія шызафрэнічная
–
у коз і курэй быць за
вартаўніка
і пасылаць іх да
мясьніка?
Cузор’я Пса!
Пераклала з украінскай Марыя Мартысевіч
Новини сайту | Білорусь - Україна | Марія Мартисевич | Форум