Андрэй Хадановіч |
|
|
Яшчэ адзін літоўскі дывэртысмэнт (з кнігі «Сто лі100ў на tut.by») @ @ @ І разумееш: сьвяты, бляха, сьвяты… А.Хадановіч
Ці то сон, ці то новы сполах вершаваньня ў
чарговым опусе. Дзьве гадзіны
сяджу на колах — паўдарогі да Вільні ў аўтобусе. У мазгох —
касьмічныя войны, у вачох — усё перакулена: і касьцёлу сьпічак
падвойны, і царквы малая
цыбуліна. На шляху —
памежнік і мытнік, спадарожнікі — мат на маце; ты і сам нішто
сабе «бітнік» з каньяком у
кішэнным фармаце. Твая ўдача хадзіла
ў прымах, а цяпер —
апусьцілі ў кіпень. А калісьці ў
лагодных рымах ты пісаў пра сьвяты і ліпень. І нібыта — в
полном порядке ,
абмінуў падводныя
міны… Толькі згадкі,
халера, згадкі, успаміны, блін,
успаміны… @ @ @ Паэтычны
запаведнік, сотня блазнаў у
вальеры. Хто тут зубр, а
хто наведнік — два бакі адной кар’еры. Хто ахвяра, хто
заступнік, хто нарэшце стаў
шчасьлівым, хто мяшае піва й крупнік, хто мяшае крупнік
зь півам. Хто — наяве, хто —
у сьненьні, але ўсе глядзяць
ільвамі: хто кайфуе, бо
натхненьне, хто сумуе, бо ня з
Вамі. @ @ @ Залатая восень.
Друскенікі. Віртуозы й проста пісьменьнікі. На
квадратным мэтры — па мэтры. І — дыскусія аб
паветры. Недзе блізка — віно й паненкі, як паветра глыток дармовы… А навокал — чатыры
сьценкі і — прамовы,
прамовы, прамовы. Прамаўляючы ў
стылі рэтра, задыхаюся на
паўслове, бо
даўно
не стае паветра, а, магчыма, проста
любові. @ @ @ У кавярні, якую
наведваў Бродзкі (ці Троцкі), дзе, паводле
зьвестак, павольна бягуць хвіліны, прыдумляй свой
вершык задроцкі, жуючы свае
цэпэліны. Ля францускай кнігарні ці муру старой друкарні зь беларускамоўнаю
шыльдай пі з рыльца брэндзі, у каменнага
польскага парня запытаўшыся: «Co
to będzie?» Да сярэдзіны ночы
ля сажалкі на Зарэччы зь сябрукамі-літоўцамі ладзь шчасьлівую п’янку. А пасьля хапайся
за рэчы і дадому цягніся
зранку. Нібы Троцкі, ці
Бродзкі, ці нехта трэці, руш
у
Трокі, у Броды, у тагасьвецьце. @ @ @ Вершаваны літоўскі
нарыс. Павуціны апошні
волас. Прагулянка берагам
Нярыс. Паляваньне на
рыфму ўголас. Рандэву на
віленскім бруку. Унівэрсытэцкі
падворак. Дыялёгі, лішнія ў
друку. Постпахмельны звыклы аўторак. Мэдытацыя ў
Вострай Браме і блуканьне ў
краме зь сябрамі. Зноў бухаю, але
цывільней, бо заключны вечар
у Вільні. @ @ @ …і
чуеш, як родны памежнік кажа мне: «Здравствуйте!» У.Арлоў
Між Летувой і РБ —
тэрыторыя нічыя. Колы змаўкаюць.
Мытнікі абыходзяць вагоны. Зараз будуць
глядзець у пашпарт, бы там — ня я, а каляровы здымак
Мэдузы Гаргоны… Толькі раптоўна: «Спадар Хадановіч?
Андрэю!» Слухаю — і дурэю. Нібы з марозу
добра заліў за каршэнь, я адчуваю радасьці
поўную аблачыну ў штанах, куды за пашпартам лезу ў кішэнь, зачараваны
ілюзіяй, што вярнуўся ў сваю айчыну. 30
верасьня — 6 кастрычніка 2004, Менск—Вільня—Друскенікі—Вільня—Менск
|
|
|
Новини сайту | Білорусь - Україна | Андрей Хаданович | Форум